Што такое Царства Бога?
Гэта...
-
настрой сэрца?
-
вобразны выраз?
-
нябесны ўрад?
ШТО ГАВОРЫЦЦА Ў БІБЛІІ
«Бог Нябесны паставіць царства, якое вавек ня зруйнуецца» (Даніэля 2:44, пераклад В. Сёмухі).
«Дадзены Сын нам, і ўладарніцтва на Яго плячах» (Ісаі 9:6, пераклад У. Чарняўскага).
ШТО ГЭТА МОЖА ЗНАЧЫЦЬ ДЛЯ ВАС
-
Справядлівы ўрад, які палепшыць ваша жыццё (Ісаі 48:17, 18).
-
Выдатнае здароўе і шчасце ў будучым новым свеце (Адкрыццё 21:3, 4).
ЦІ МОЖНА ВЕРЫЦЬ ТАМУ, ШТО ГАВОРЫЦЦА Ў БІБЛІІ?
Так, і на гэта ёсць як мінімум дзве прычыны:
-
Ісус Хрыстос паказаў, што зробіць для людзей Царства Бога. Ісус вучыў сваіх паслядоўнікаў маліцца аб тым, каб прыйшло Божае Царства і каб на зямлі здзейснілася воля Бога (Мацвея 6:9, 10). Ісус як будучы Цар гэтага Царства прадэманстраваў, якім будзе адказ на гэту малітву.
Калі Ісус жыў на зямлі, ён карміў галодных, ацаляў хворых і нават вяртаў да жыцця памерлых! (Мацвея 15:29—38; Яна 11:38—44). Гэта быў своеасаблівы прыклад таго, якое цудоўнае жыццё чакае падданых Царства Бога (Адкрыццё 11:15).
-
Падзеі, якія адбываюцца ў свеце, пераконваюць у тым, што Царства Бога блізка. Ісус прадказаў, што перш чым Царства ўстановіць мір на зямлі, чалавецтва будзе пакутаваць ад войнаў, голаду і землятрусаў (Мацвея 24:3, 7).
Менавіта гэта мы і назіраем сёння. Таму мы можам быць упэўнены, што Божае Царства хутка вырашыць усе сусветныя праблемы.
ПАДУМАЙЦЕ
Якім будзе жыццё пад кіраўніцтвам Божага Царства?
Біблія адказвае на гэта пытанне ў ПСАЛЬМЕ 37:29 і ІСАІ 65:21—23.