Адкрыць асноўныя матэрыялы

Што з’яўляецца асновай сямейнага шчасця?

Што з’яўляецца асновай сямейнага шчасця?

Для шчасця галоўнае —

  • любоў?

  • грошы?

  • штосьці яшчэ?

ШТО ГАВОРЫЦЦА Ў БІБЛІІ

«Шчасныя тыя, што слухаюць слова Божае ды захоўваюць» (Лукі 11:28, пераклад У. Чарняўскага).

ШТО ГЭТА МОЖА ЗНАЧЫЦЬ ДЛЯ ВАС

Сапраўдная любоў (Эфесцаў 5:28, 29).

Шчырая павага (Эфесцаў 5:33).

Пачуццё надзейнасці і даверу (Марка 10:6—9).

ЦІ МОЖНА ВЕРЫЦЬ ТАМУ, ШТО ГАВОРЫЦЦА Ў БІБЛІІ?

Так, і на гэта ёсць як мінімум дзве прычыны:

  • Бог — Заснавальнік сям’і. У Бібліі сказана, што Ягова Бог з’яднаў першых мужчыну і жанчыну шлюбам (Роду 2:18—24). Іншымі словамі, сям’я існуе, таму што яе стварыў Бог. Чаму важна звяртацца да яго за парадамі?

    Падумайце: калі вам спадабалася нейкая страва, у каго вы спытаеце рэцэпт? Безумоўна, у таго, хто яе прыгатаваў.

    Такім чынам, каб даведацца пра рэцэпт шчаслівага сямейнага жыцця, найлепш звярнуцца да Яговы — Заснавальніка сям’і.

  • Бог клапоціцца пра вас. Чаму мудра шукаць кіраўніцтва ў Слове Бога? У Бібліі сказана, што «Ён пра вас рупіцца» (1 Пётры 5:6, 7). Ягова жадае нам самага лепшага, і яго парады дзейсныя! (Выслоўяў 3:5, 6; Ісаі 48:17, 18).

ПАДУМАЙЦЕ

Як можна стаць добрым мужам, клапатлівай жонкай, мудрымі бацькамі?

Біблія адказвае на гэта пытанне ў ЭФЕСЦАЎ 5:1, 2 і КАЛОСЦАЎ 3:18—21.