Адкрыць асноўныя матэрыялы

Якой вы ўяўляеце сабе будучыню?

Якой вы ўяўляеце сабе будучыню?

Свет...

  • палепшыцца?

  • пагоршыцца?

  • застанецца такім, які ёсць?

ШТО ГАВОРЫЦЦА Ў БІБЛІІ

«І абатрэ кожную слязу з вачэй іх, і смерці ўжо не будзе, ані плачу, ані галашэння, ані болю больш не будзе, бо гэта ўжо ўсё мінула» (Адкрыццё 21:4, пераклад У. Чарняўскага).

ШТО ГЭТА МОЖА ЗНАЧЫЦЬ ДЛЯ ВАС

Плённая і прыемная праца (Ісаі 65:21—23).

Вызваленне ад хваробаў, гора і пакутаў (Ісаі 25:8; 33:24).

Шчаслівае бясконцае жыццё сярод блізкіх і сяброў (Псальм 37:11, 29).

ЦІ МОЖНА ВЕРЫЦЬ ТАМУ, ШТО ГАВОРЫЦЦА Ў БІБЛІІ?

Так, і на гэта ёсць як мінімум дзве прычыны:

  • Бог здольны выканаць абяцанні. Біблія называе «Усемагутным» толькі Ягову Бога, бо яго сіла неабмежаваная (Адкрыццё 15:3). Гэта азначае, што ён здольны выканаць сваё абяцанне палепшыць свет. У Бібліі гаворыцца, што «ў Бога ўсё магчыма» (Мацвея 19:26).

  • Бог жадае выканаць абяцанні. Напрыклад, Ягова вельмі хоча вярнуць да жыцця памерлых. У Бібліі гаворыцца, што ён сумуе па іх (Ёва 14:14, 15).

    Акрамя таго, Біблія распавядае, што Божы Сын, Ісус Хрыстос, ацаляў людзей ад хваробаў. Ці стаў бы ён дапамагаць ім, каб не жадаў гэтага? (Марка 1:40, 41). Як і яго нябесны Бацька, Ісус ніколі не адмаўляў тым, каму была патрэбна дапамога (Яна 14:9).

    Можна быць упэўненым, што Ягова і Ісус жадаюць падараваць нам шчаслівую будучыню! (Псальм 72:12—14; 145:16; 2 Пётры 3:9).

ПАДУМАЙЦЕ

Як Бог палепшыць свет?

Біблія адказвае на гэта пытанне ў МАЦВЕЯ 6:9, 10 і ДАНІЭЛЯ 2:44.