Адкрыць асноўныя матэрыялы

Адкрыць змест

РАЗДЗЕЛ 2

Сапраўдны Бог. Хто Ён?

Сапраўдны Бог. Хто Ён?

Ёсць толькі адзін сапраўдны Бог. Яго імя — Ягова (Выхад 6:3). Людзі не могуць Яго ўбачыць, бо Ён — Дух. Бог любіць вас і жадае, каб вы любілі Яго і іншых людзей (Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 22:35—40). Ён — Усявышні, Творца ўсяго.

Першым стварэннем Бога была магутная духоўная асоба — Яго Сын, які пазней стаў Ісусам Хрыстом. Акрамя таго, Ягова стварыў анёлаў.

Ягова — Творца ўсяго, што на небе... і на зямлі. Адкрыццё Яна Багаслова 4:11

Бог стварыў зоркі, Зямлю і ўсё, што на ёй (Быццё 1:1).

З зямнога пылу Ён стварыў першага чалавека — Адама (Быццё 2:7).