Адкрыць асноўныя матэрыялы

Адкрыць змест

РАЗДЗЕЛ 5

Сусветны патоп. Хто быў паслухмяным, а хто — не?

Сусветны патоп. Хто быў паслухмяным, а хто — не?

У дні Ноя амаль усе людзі рабілі зло. Быццё 6:5

У Адама і Евы нарадзіліся дзеці, на зямлі з’явілася многа людзей. З цягам часу некаторыя анёлы далучыліся да мяцяжу Сатаны.

Мяцежнікі спусціліся на зямлю і ўзялі чалавечыя целы. Яны бралі сабе за жонак прыгожых жанчын, якія нараджалі звышчалавекаў — моцных і бязлітасных.

У свеце сталі панаваць злыя людзі. У Бібліі напісана: «І ўбачыў Гасподзь Бог, што вялікая разбэшчанасьць людзей на зямлі і што ўсе думкі і помыслы сэрца іхняга былі ва ўсе часы ліхія».

Ной быў паслухмяным Богу. Быццё 6:13, 14, 18, 19, 22

Ной быў добрым чалавекам. Ягова сказаў яму, што збіраецца знішчыць ліхіх людзей у патопе.

Акрамя таго, Бог загадаў Ною пабудаваць вялізны карабель, ці каўчэг, і ўзяць туды сваю сям’ю і рознага роду жывёл.

Ной папярэджваў людзей аб набліжэнні патопу, але яны не слухалі: адны — кпілі з Ноя, другія — ненавідзелі яго.

Калі каўчэг быў пабудаваны, Ной прывёў туды жывёл.