Адкрыць асноўныя матэрыялы

Адкрыць змест

РАЗДЗЕЛ 6

Сусветны патоп. Чаму вы можаце навучыцца?

Сусветны патоп. Чаму вы можаце навучыцца?

Бог знішчыў злых людзей, але збярог жыццё Ноя і яго сям’і. Быццё 7:11, 12, 23

Сорак дзён і начэй ішоў дождж, зямля пакрылася вадой. Усе злыя людзі загінулі.

Анёлы-паўстанцы пакінулі фізічныя целы і сталі дэманамі.

Тыя, хто быў у каўчэзе, выжылі. Хоць з цягам часу Ной і члены яго сям’і памерлі, Бог уваскрэсіць іх да вечнага жыцця.

Бог збіраецца пакараць злых і захаваць жыццё добрым людзям. Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 24:37—39

Сатана і дэманы працягваюць падманваць людзей.

У цяперашні час, як і ў дні Ноя, многія не прымаюць кіраўніцтва Бога. У будучыні Ягова знішчыць усіх злых людзей (Другое пасланьне Пятра 2:5, 6).

Ёсць людзі, падобныя да Ноя. Яны слухаюць Бога. Гэта — Сведкі Яговы.