РАЗДЗЕЛ 10
Якія благаславенні чакаюць тых, хто слухае Бога?
Большасць памерлых Бог уваскрэсіць да жыцця на зямлі. Дзеі Сьвятых Апосталаў 24:15
Толькі ўявіце будучыя благаславенні, якія вы атрымаеце, калі будзеце слухаць Ягову! Ён падаруе вам дасканалае здароўе, а хваробы і калецтвы пайдуць у мінулае. Не будзе дрэнных людзей — вы зможаце давяраць кожнаму.
Назаўсёды знікнуць боль, слёзы, гора, старасць і смерць.
Побач з вамі будуць сябры і сям’я. Жыццё ў Раі стане сапраўднай асалодай.
Людзі будуць на самай справе шчаслівымі, пройдзе страх.