Адкрыць асноўныя матэрыялы

Адкрыць змест

РАЗДЗЕЛ 11

Ці слухае вас Ягова?

Ці слухае вас Ягова?

Бог чуе малітвы тых, хто паслухмяны Яму. Першае пасланьне Пятра 3:12

Ягова — Слухач малітваў (Псальма 64:3). Ён жадае, каб людзі адкрывалі Яму свае сэрцы.

Маліцеся Ягове — і нікому іншаму.

Вы можаце маліцца пра многае. Першае пасланьне Яна Багаслова 5:14

Маліцеся аб тым, каб Божая воля выконвалася на небе і на зямлі.

Звяртайцеся да Яговы ў імя Ісуса, каб выказаць удзячнасць за ахвяру, якую Сын Бога прынёс за вас.

Прасіце Ягову дапамагчы вам рабіць дабро. Маліце Бога, каб мець самае неабходнае: ежу, працу, жыллё, адзенне, здароўе.