Адкрыць асноўныя матэрыялы

Адкрыць змест

УРОК 15

Чаму варта далей вывучаць Біблію?

Чаму варта далей вывучаць Біблію?

1. Якую карысць вам прынясе далейшае вывучэнне Бібліі?

Разгледзеўшы асноўныя біблейскія вучэнні з дапамогай гэтай брашуры, вы, безумоўна, умацавалі сваю любоў да Яговы. Але такую любоў трэба развіваць пастаянна (1 Пётры 2:2). Таму працягвайце набліжацца да Бога праз вывучэнне яго Слова, бо ад гэтага залежыць ваша надзея на вечнае жыцце. Прачытайце Яна 17:3; Юды 21.

Чым больш ведаў пра Бога вы будзеце набываць, тым мацней стане ваша вера. Яна дапаможа вам дагаджаць Богу (Гебраяў 11:1, 6). Вера заахвоціць вас раскаяцца і зрабіць неабходныя змены ў сваім жыцці. Прачытайце Дзеі 3:19.

2. Як вашы веды пра Бога могуць дапамагчы іншым?

Вы можаце набыць вельмі блізкія адносіны з Богам

Безумоўна, у вас узнікне жаданне расказаць іншым аб тым, што вы даведаліся, бо нам усім падабаецца дзяліцца добрымі навінамі. Калі вы будзеце вывучаць Біблію далей, вы зможаце з яе дапамогай тлумачыць свае перакананні. Прачытайце Рымлянаў 10:13—15.

Спачатку вы маглі б паразмаўляць пра Біблію са сваякамі і сябрамі. Будзьце тактоўнымі. Замест таго, каб называць іх перакананні памылковымі, лепш раскажыце ім пра абяцанні Бога. Таксама памятайце: добрыя паводзіны звычайна ўплываюць на людзей больш, чым словы. Прачытайце 2 Цімафея 2:24, 25.

3. Як вывучэнне Бібліі паўплывае на вашы адносіны з Богам?

Вывучэнне Божага Слова дапаможа вам узрастаць духоўна. З часам вашы стасункі з Яговай стануць асабліва блізкімі. Ён абяцае, што будзе для вас Айцом. Прачытайце 2 Карынцянаў 6:18.

4. Як працягваць узрастаць духоўна?

Калі вы хочаце ўзрастаць духоўна, працягвайце вывучаць Біблію (Гебраяў 5:13, 14). Папрасіце аднаго са Сведкаў Яговы вывучаць з вамі Біблію з дапамогай кнігі «Чаму нас вучыць Біблія?» (рус.). Чым больш вы будзеце спазнаваць Слова Бога, тым больш асэнсаваным і паспяховым будзе ваша жыццё. Прачытайце Псальм 1:1—3; 73:27, 28.

Вы зможаце наблізіцца да Яговы, шчаслівага Бога, калі будзеце падтрымліваць цесную сувязь з яго народам (Гебраяў 10:24, 25). Намаганні, якія вы прыкладзеце, каб дагадзіць Ягове, дапамогуць вам атрымаць сапраўднае жыццё — вечнае жыццё. Сяброўства з Богам — гэта найвялікшы скарб, які можна здабыць! Прачытайце 1 Цімафея 1:11; 6:19.