Адкрыць асноўныя матэрыялы

Адкрыць змест

РАЗДЗЕЛ 10

Якія благаславенні чакаюць тых, хто слухае Бога?

Якія благаславенні чакаюць тых, хто слухае Бога?

Большасць памерлых Бог уваскрэсіць да жыцця на зямлі. Дзеі Сьвятых Апосталаў 24:15

Толькі ўявіце будучыя благаславенні, якія вы атрымаеце, калі будзеце слухаць Ягову! Ён падаруе вам дасканалае здароўе, а хваробы і калецтвы пайдуць у мінулае. Не будзе дрэнных людзей — вы зможаце давяраць кожнаму.

Назаўсёды знікнуць боль, слёзы, гора, старасць і смерць.

Побач з вамі будуць сябры і сям’я. Жыццё ў Раі стане сапраўднай асалодай.

Людзі будуць на самай справе шчаслівымі, пройдзе страх.

Царства Бога паложыць канец усім пакутам. Адкрыццё Яна Багаслова 21:3, 4